У пятніцу ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе +4—9, удзень — +10—15. У Мінску +13.

У суботу, 15 красавіка, чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Уначы будзе ад нуля па паўночным усходзе да плюс 9 па паўднёвым захадзе, днём будзе +10—15. У Мінску +12.

На Вялікдзень, 16 красавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Уначы тэмпература складзе ад нуля да +7. Днём будзе +7—13 градусаў цяпла, па поўдні — да +16. У Мінску чакаецца каля 10.

У панядзелак, 17 красавіка, кароткачасовыя дажджы. Днём будзе +8—14 градусаў цяпла, месцамі да +16.

У аўторак стане цяплей, а ў сераду спыняцца дажджы.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0