Галоўны дырыжор Адэскай оперы Вячаслаў Чарнуха-Воліч (на фота — справа) пасля «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афак Абасавай

Галоўны дырыжор Адэскай оперы Вячаслаў Чарнуха-Воліч (на фота — справа) пасля «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афак Абасавай

7 красавіка Юсіф Эйвазаў узначаліў оперу Баку, і выкананне «Багемы» фактычна стала «прывітаннем» новага кіраўніка на пасадзе. Сумесныя фота галоўнага дырыжора Адэскай оперы і Юсіфа Эйвазава (не ўдвох, а ў цэлай групе) выклікалі абурэнне ўкраінскай культурнай супольнасці. Нягледзячы нават на тое, што

галоўны дырыжор Адэскай оперы і кіраўніцтва тэатра ў каментары «Украінскай праўдзе» заявілі, што адбылося непаразуменне, так як Вячаслаў Чарнуха-Воліч не ведаў загадзя, што Юсіф Эйвазаў узначаліць Азербайджанскі акадэмічны тэатр оперы і балета. Запрашала яго на гэтую пастаноўку ранейшае кіраўніцтва тэатра.

Пост артысткі Афак Абасавай пасля выканання «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афаг Абасавай

Пост артысткі Афак Абасавай пасля выканання «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афаг Абасавай

Найперш «Украінская праўда» звязалася з кіраўніцай Адэскай нацыянальнай оперы Надзеяй Бабіч, якая паведаміла, што не ведала загадзя аб неадназначнай сітуацыі, а аб прызначэнні Юсіфа Эйвазава прачытала ў навінах.

«Вячаслаў Чарнуха-Воліч паехаў не на запрашэнне Эйвазава, якога прызначылі ўсяго за дзень да выступу. Наколькі я ведаю, нашага дырыжора запрашаў папярэдні кіраўнік. Ён ужо быў заяўлены ў выступе. Так што гэта не ўзаемазвязаныя факты», — кажа Надзея Бабіч.

Таксама дырэктарка оперы заявіла, што тэатр не будзе падтрымліваць супрацоўніцтва з Бакінскай операй цяпер, калі яе кіраўніком стаў Юсіф Эйвазаў. Акрамя таго, Бабіч дадала, што не падтрымлівае ўдзел у падзеі дырыжора Вячаслава Чарнухі-Воліча.

«Ён вернецца — будзем мець размовы. Такіх падзей не павінна быць, звязаных з нашым тэатрам. Пазіцыя тэатра такая: лічу, што мы павінны перапыніць гэтыя сувязі з операй у Баку пасля прызначэння Юсіфа Эйвазава. Увогуле катэгарычна не», — заявіла Надзея Бабіч.

З Вячаславам Чарнухам-Волічам выданне пагутарыла ў тэлеграме, бо ён па-ранейшаму знаходзіўся за мяжой. Дырыжор гаварыў на беларускай мове. Ён патлумачыў сваю пазіцыю так, што ўжо не мог адмовіцца ад папярэдняй дамоўленасці з былым кіраўніцтвам тэатра і не меў такой інфармацыі, што новы кіраўнік Бакінскай оперы Юсіф Эйвазаў падтрымлівае вайну ва Украіне.

«Калі гаворка ідзе пра жонку Юсіфа Эйвазава, то ў нас сын за бацьку і муж за жонку не адказвае. Ёсць прэзумпцыя. Я не бачыў публічных заяў новага кіраўніка Бакінскай оперы аб яго падтрымцы вайны ва Украіне. Затое ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ён напісаў у сацсетках, што асуджае любую вайну і мае ва Украіне многіх сяброў», — заявіў Вячаслаў Чарнуха-Воліч.

Галоўны дырыжор Адэскай оперы Вячаслаў Чарнуха-Воліч (на фота — трэці злева) і новы кіраўнік Бакінскай оперы Юсіф Эйвазаў (чацвёрты злева) пасля «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афак Абасавай

Галоўны дырыжор Адэскай оперы Вячаслаў Чарнуха-Воліч (на фота — трэці злева) і новы кіраўнік Бакінскай оперы Юсіф Эйвазаў (чацвёрты злева) пасля «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афак Абасавай

Адносна супрацоўніцтва з Бакінскай операй, то дырыжор заявіў, што свядома адмаўляўся ўдзельнічаць у падзеях, дзе гралі музыку рускіх кампазітараў.

«З Бакінскім тэатрам я супрацоўнічаю больш за 10 гадоў. Было вельмі важна супрацоўнічаць, калі пачалася вайна і калі былы дырэктар тэатра прапаноўваў падтрымліваць Украіну. Год таму зрабілі выступ нашага барытона Багдана Панчанкі — у мяне былі «Кармэн» і «Багема».

Гэты ж дырэктар запрасіў мяне на «Багему», якую гралі 8 красавіка. Я яму тады сказаў, што не буду граць рускі рэпертуар і супрацоўнічаць з расійскімі артыстамі — ён усё ўлічыў. З першага дня вайны я заставаўся ва Украіне і працаваў, каб пра Украіну ведалі, на нашу перамогу», — расказаў Вячаслаў Чарнуха-Воліч.

Галоўны дырыжор Адэскай оперы Вячаслаў Чарнуха-Воліч і новы кіраўнік Бакінскай оперы Юсіф Эйвазаў побач з артысткай оперы Афак Абасавай пасля «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афак Абасавай

Галоўны дырыжор Адэскай оперы Вячаслаў Чарнуха-Воліч і новы кіраўнік Бакінскай оперы Юсіф Эйвазаў побач з артысткай оперы Афак Абасавай пасля «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афак Абасавай

Дырыжор заявіў, што аб прызначэнні новага кіраўніка даведаўся ўжо ў Баку. «Калі прыляцеў у Баку — паведамілі, што ўчора дырэктар пакінуў тэатр, і новы дырэктар з'явіўся ў той дзень, на які быў прызначаны спектакль.

Са спадаром Эйвазавым асабіста я не знаёмы, убачыліся, калі ён выйшаў на сцэну. Ніякіх стасункаў з ім не маю», — заявіў галоўны дырыжор Адэскай оперы.

Акрамя таго, Вячаслаў Чарнуха-Воліч адзначыў, што

з пачатку поўнамаштабнай вайны правёў шэраг канцэртаў па ўсім свеце, каб прыцягнуць увагу да вайны ва Украіне. І папрасіў дадаць, што быў вымушаны пакінуць Беларусь у 2020 годзе і быў звольнены з пасады галоўнага дырыжора беларускай оперы праз адкрыты супраціў рэжыму Лукашэнкі.

Галоўны рэжысёр Адэскай оперы Аксана Тараненка ў каментары «Украінскай праўдзе» падкрэсліла, што даўно не мела зносін з галоўным дырыжорам, аднак сумесныя фота з Юсіфам Эйвазавым — гэта рэпутацыйная рызыка для Адэскай оперы.

«Зразумела, што дамоўленасць была са старым дырэктарам — яшчэ да таго, як Эйвазаў стаў на пасаду. Але сумесныя фота і відэа падстаўляюць Оперу і яе кіраўніцтва. Калі Вячаслаў Чарнуха-Воліч сумленна выйграў конкурс — усё было тады нармальна, сумленна працаваў. Што з ім цяпер адбываецца — не ведаю.

Магчыма, ён проста не звязвае сваю будучыню з Украінай, бо ён усё ж не ўкраінец. Творчаму чалавеку заўсёды хочацца быць інтэграваным у нейкую прастору. Мы зараз спрабуем быць інтэграванымі ў еўрапейскую», — заявіла Аксана Тараненка.

Таксама пра выступ дырыжора ў Баку выказаўся старшыня прафсаюза Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Віталь Сіваглаз. Адносна фотаздымкаў галоўнага дырыжора ў Бакінскай оперы Віталь Сіваглаз лічыць, што гэта недапушчальна, улічваючы статус дырыжора і тэатра.

«Я таксама быў здзіўлены, калі ўбачыў гэтыя фатаграфіі. Нядаўна быў прызначаны дырэктарам, але калі б я даведаўся, то адмяніў бы гэты выступ. Цяпер гэта недапушчальна, калі наша краіна ў стане вайны з Расіяй. Тым больш гэта галоўны дырыжор Нацыянальнага тэатра.

Зараз калабарацыі не павінна быць ні ў якім разе, але да таго ж — мы першыя тэатры краіны, якіх не так шмат. І павінны кіравацца законамі, быць на варце гэтых падзей, паказваць прыклад — не дапускаць такіх сітуацый», — сказаў Сіваглаз.

Таксама ён нагадаў, што папярэдні галоўны дырыжор Аляксандр Самаілэ, які быў грамадзянінам Малдовы, пакінуў тэатр менавіта праз тое, што абраў не Украіну, а Маскву.

Скончылася гэта ўсё тым тым, што Вячаслава Чарнуху-Воліча з Адэскага тэатра звольнілі. Пра гэта паведаміла дырэктарка тэатра Надзея Бабіч. На сайце Адэскай оперы ўжо прыбралі інфармацыю аб звольненым галоўным дырыжору і выдалілі старонку, прысвечаную Чарнуху.

У Адэсе афішы Адэскай оперы са спектаклямі, у якіх павінен быў удзельнічаць былы галоўны дырыжор, здымаюць. «Мы асабіста ўсё здымаем — ён цяпер не галоўны дырыжор і наогул не дырыжор нашага тэатра», — пракаментавала Бабіч.

Чытайце таксама:

Скандал з-за Нятрэбкі: група Pussy Riot адмовілася выступаць на фестывалі ў Германіі замест артыстаў з Украіны

Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць вядомых расійскіх артыстаў і прапагандыстаў. Сярод іх — Кіркораў, Праснякоў, Вінакур, Нятрэбка

Міністр культуры Украіны: Адмаўляцца ад супрацоўніцтва з «добрымі рускімі» — як мінімум недальнабачна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?