Скрын відэа

Скрын відэа

«Мы знойдзем гэтых катаў. Калі трэба будзе — дастанем усюды, дзе б яны ні былі: з-пад зямлі ці з таго свету. Але за зробленае яны сапраўды панясуць пакаранне», — сказаў старшыня СБУ Васіль Малюк.

Ва ўкраінскім ведамстве лічаць, што на відэа, якое зʼявілася ў сетцы 11 красавіка, расійскія акупанты жорстка катуюць украінскага палоннага і адразаюць яму галаву.

Служба бяспекі пачала дасудовае расследаванне гэтага ваеннага злачынства.

Увечары 11 красавіка ў сацыяльных сетках распаўсюдзілі відэа жорсткага забойства ўкраінскага палоннага. На кадрах задакументавана, як вайсковец нажом адразае галаву палоннаму, які на той момант быў яшчэ жывы.

InformNapalm піша, што расіяне практыкуюць такія катаванні ўкраінцаў з 2014 года. І падобных відэа можа быць яшчэ шмат.

Паводле InformNapalm, такія відэа трапляюць у сетку, калі саўдзельнік злачынства ўцёк ці здрадзіў альбо відэа знайшлі ў тэлефоне ўжо ліквідаванага камандзіра, і, верагодна, выканаўцы злачынства ўжо мёртвыя.

Чытайце таксама:

«Слава Украіне!» СБУ канчаткова ўстанавіла асобу расстралянага ў палоне байца. Зяленскі прысвоіў яму званне Героя Украіны

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
34