Мінская міліцыя рассылае эсэмэскі з заклікам быць пільнымі наконт сацсетак і мэсэнджараў
Апошнімі днямі жыхары Мінска сталі масава атрымліваць паведамленні ад МУС. У іх органы міліцыі заклікаюць грамадзян быць пільнымі. Заклік тычыцца сацсетак і мэсэнджараў, заўважыла выданне Tochka.by.
Скрыншот: Tochka.by
«Кантралюйце зносіны дзяцей у сацсетках і мэсэнджарах», — гаворыцца ў паведамленнях.
Рассылка праводзіцца ад імя guvd.gov.by.
У студзені многія беларусы таксама атрымлівалі на тэлефоны паведамленні ад МУС. У іх участковы інспектар запрашаў людзей наведаць міліцэйскае аддзяленне.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ