Андрэй Алешчык. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Андрэй Алешчык. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Андрэю Алешчыку 46 гадоў. Ён гродзенец, з жонкай яны гадуюць дзвюх дачок. Андрэй працуе машыністам на заводзе «Хімвалакно», які належыць «Гродна Азоту».

Яму закідаюць тое, што ён, быццам бы, у дзень пачатку расійскага ўварвання ва Украіну перадаў звесткі пра сваю вайскова-ўліковую спецыяльнасць чат-боту плана «Перамога». Праўда, ёсць нюанс: на прадстаўленым скрыншоце перапіска не выдаленая, а чат-бот аўтаматычна выдаляе ўсе атрыманыя адказы.

Хутчэй за ўсё, гэта фэйкавы бот.

Скрыншот з, хутчэй за ўсё, фэйкавага бота. Фота: канал ГУБАЗіК

Скрыншот з, хутчэй за ўсё, фэйкавага бота. Фота: канал ГУБАЗіК

Ці заведзеная супраць мужчыны крымінальная ці адміністрацыйная справа — невядома.

Нагадаем, каля месяца таму затрымалі супрацоўніка «Гродна Азот» Максіма Сеніка. Яму інкрымінавалі некалькі крымінальных артыкулаў за каментарыі, цяпер ён чакае суда ў турме №1 у Гродне.

Чытайце таксама:

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
18