У Беларусі ўжо пачалі адключаць ацяпленне, аб'явы пра гэта з'явіліся на сайтах некаторых гарадскіх адміністрацый, паведамляе «Спутнік».
Так, улады Гродна яшчэ напярэдадні, 10 красавіка пачалі адключаць цяпло на вытворчасцях, а таксама ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках. З гэтай жа даты спыніць падачу цяпла распарадзіліся і ў Бабруйску.
«Зыходзячы з існуючых умоў надвор'я і перспектыўнага прагнозу з 10 красавіка 2023 года неабходна забяспечыць адключэнне сістэм ацяплення спажыўцоў цеплавой энергіі першай чаргі — прамысловых і іншых арганізацый, грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў», — растлумачылі там.
Пры гэтым тыя арганізацыі, якія адключаюць ад цэнтралізаванай сістэмы ацяплення крыху пазней (лазні, тэатры, школы, інтэрнаты, жылфонд, гасцініцы, бібліятэкі, музеі, медустановы), папрасілі «выконваць рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў».
Што тычыцца Мінска і іншых буйных гарадоў, аб планах адключыць падачу цяпла пакуль не паведамлялася.
Рашэнне аб тэрмінах завяршэння ацяпляльнага сезона прымаецца вясной, калі сярэдняя тэмпература паветра на працягу трох сутак складае ад +8 С. Паводле прагнозу надвор'я Белгідрамета, цяпер сярэднесутачная тэмпература вар'іруецца ад +10° да +13°С.
У 2022 годзе ў сувязі з зацяжной зімой батарэі пачалі адключаць толькі на пачатку мая. У Мінску першымі перасталі атрымліваць цяпло грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, а таксама прамысловыя прадпрыемствы — 6 мая. А 10 мая ацяпляльны сезон афіцыйна завяршыўся ў жылых дамах і сацустановах.
- внучек, ты горячий. наверное у тебя температура?
внук:
- нет, бабуль. это ты остываешь
(С) анекдот