Згодна з перапісам, толькі 3,5 працэнта апытаных (1,34 млн чалавек) пазначылі падчас перапісу іншую, не польскую, нацыянальнасць, піша «Радыё Рацыя».

Беларускую нацыянальнасць як першую пазначылі 41900 чалавек, як другую — 12400. Агулам беларусамі запісаліся 54300 чалавек. І гэта больш, чым падчас папярэдняга перапісу насельніцтва ў 2011 годзе, калі гэтая лічба складала каля 47 тысяч.

Што тычыцца мовы, якой размаўляюць дома, то рэспандэнты маглі ўказаць больш, чым адну мову.

Беларускую мову пазначылі як мову хатніх зносін 16900 чалавек, а як адзіную мову — 1600 чалавек.

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1