Вось яго кароткая гісторыя жыцця.

«Пры канцы жніўня 2020 года я быў вымушаны (як і многія беларусы) пакінуць сваю Радзіму і з'ехаць у Польшчу. Пасля нападу Расіі на Украіну згодна са сваімі поглядамі і прынцыпамі кінуў добра аплатную працу кіроўцы грузавых перавозак па Еўропе і адправіўся добраахвотнікам абараняць Украіну. Спачатку я далучыўся да «беларускай роты» пры «Азове», потым да батальёна «Волат», дзе і застаўся, а потым перайшоў у ПКК.

Падчас баявых дзеянняў у раёне Лісічанск — Севераданецк у чэрвені 2022 года я быў паранены (асноўнае пашкоджанне — левае плячо і ключыца). Пасля аперацыі (былі ўстаўленыя металічныя спіцы і злучальныя элементы) і рэабілітацыі, мне давялося пакінуць Украіну і вярнуцца ў Польшчу, каб працягнуць працу і дапамагчы пабрацімам. Аднак праз пераслед маіх сваякоў у Беларусі я быў вымушаны сам падацца на міжнародную абарону.

Улічваючы доўгі перыяд адсутнасці заробку, я застаўся фактычна без грошай, не толькі на дарогу, далейшае лячэнне і зняцце спіц, але нават на пражыванне.

Я ніколі не чакаў, што апынуся ў такой сітуацыі, бо заўсёды стараўся дапамагаць іншым. Я спадзяюся, што тыя, хто мяне памятае, і проста неабыякавыя людзі дапамогуць мне ўстаць на ногі і працягнуць працоўную дзейнасць. Цяпер мне неабходна вярнуцца да працы кіроўцам і падрыхтавацца да аперацыі», — піша ён.

Сума, якую ён просіць, невялікая — 500 еўра.

«З улікам выдаткаў на сувязь (тэлефон), які падтрымлівае ўсе неабходныя функцыі для маёй працы і астатніх мінімальных выдаткаў — гэта максімум 500 еўра», — дадае Help.

Падрабязней пра збор

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
0