Reform.by адшукаў гэтыя фота– і відэаматэрыялы. Гаворка ідзе пра VIII Міжнародны ваенна-гістарычны злёт «22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць». У 2018 годзе ў Брэст з'ехаліся каля 550 рэканструктараў з 11 краін. Яны прайшлі шэсцем па цэнтры Брэста і паказалі рэканструкцыю абароны Брэсцкай крэпасці.

У каментарыі тэлеканалу «Беларусь 4. Брэст» Давід Штокінгер распавёў, што прыязджае на мерапрыемства ўжо другі раз і прымераць на сябе «вобраз чырвонаармейца для яго гонар».

«Для мяне гэта важна, быць удзельнікам гэтай рэканструкцыі, таму што гэта было першым месцам, дзе адбылася бітва з нямецкімі захопнікамі. Таму для мяне важна быць у форме менавіта чырвонаармейца. Я вельмі шчаслівы быць тут, таму што ў Беларусі людзі заўсёды шчырыя. У мяне тут шмат сяброў, у Брэсце, Мінску, Гродне. Я адчуваю сябе тут як дома», — падзяліўся ўражаннямі Штокінгер.

Нагадаем, учора лідар сацыял-дэмакратаў федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя Давід Штокінгер падаў у адстаўку. Адстаўцы папярэднічала публікацыя скандальнай фатаграфіі, дзе ён пазіруе ў форме НКВД. Да 2020 года ён быў віцэ-прэзідэнтам аўстрыйска-беларускага таварыства (ÖWG), але быў вымушаны сысці з пасады пасля таго, як прыняў удзел у эфіры Беларускага дзяржаўнага тэлебачання і па сутнасці падтрымаў рэпрэсіі рэжыму ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Штокінгер рэгулярна сустракаўся з прадстаўнікамі беларускага рэжыму, прапагандыстамі і дапамагаў ім усталёўваць кантакты з палітычнай элітай Аўстрыі.

Аўстрыйскі прыхільнік Лукашэнкі пайшоў у адстаўку праз фота ў форме НКВД

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3