«Мне ўнесеныя праекты прававых актаў аб развіцці Парка высокіх тэхналогій. Падыход нестандартны. Але ў гэтай сферы практычна заўсёды патрэбныя нейкія крэатыўныя рашэнні», — заявіў Лукашэнка.

Якія змены чакаюць ПВТ, не паведамляецца.

Лукашэнка сцвярджае, што гаворка ідзе «пра другое дыханне і раней недаступныя гарызонты для парку, ды і ўсёй беларускай IT-галіны». «Трэба асвоіць новыя рынкі, замясціць заходнія інвестыцыі азіяцкімі», — абазначыў арыенціры Аляксандр Лукашэнка.

«І наогул, калі недзе ствараецца дастойны прадукт, якія б ні былі перашкоды, платы і перашкоды, гэты прадукт будзе запатрабаваны, яго купяць», — распавёў Лукашэнка.

«Цяпер наш ПВТ, які доўгі час аўтарытэтныя спецыялізаваныя выданні называлі «раем для праграмістаў» і «Крэмніевай далінай Усходняй Еўропы», хочуць задушыць эканамічна. Такія спробы робяцца», — сцвярджае Лукашэнка.

Праз фальсіфікацыю выбараў, гвалт пасля іх і суагрэсію Беларусі з Расіяй супраць Украіны буйныя айці-кампаніі і самі айцішнікі з’язджаюць з краіны. У 2022 годзе IT-сектар страціў больш за 16,5 тысячы спецыялістаў.

Чытайце таксама:

Намеснік дырэктара ПВТ пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Перагортваем старонку і працуем на стварэнне эканамічнай моцы

Лукашэнка: Я стаяў ля вытокаў працы эміратцаў па штучным інтэлекце

Галоўная IT-ВНУ краіны распавяла, колькі студэнтаў плануе набраць сёлета

«Айцішнікі не бунтуюць, ну і хрэн з імі». Лібер пра Янчэўскага, Баграцова і Добкіна

З Беларусі сыходзяць яшчэ дзве вядомыя IT-кампаніі

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3