5-гадовая Ліла Валіска разам са сваімі замовамі. Фота: Jessica Nunes, People

5-гадовая Ліла Валіска разам са сваімі замовамі. Фота: Jessica Nunes, People

Пяцігадовая Ліла Валіска з Вэстпорта, штат Масачусетс, патраціла амаль 4000 даляраў тады, калі проста гуляла на тэлефоне сваёй маці. Тая ў сваю чаргу пра гэта спачатку нічога не ведала, а потым была шакаваная.

Пра гэту гісторыю 7 красавіка напісаў часопіс People.

Джэсіка Нуньес, маці дзяўчынкі, была ў шоку, калі на яе пошту пачалі прыходзіць паведамленні аб пацвярджэнні даставак цацак і іншых рэчаў, якія сама жанчына ніколі не купляла.

«Спачатку, калі я пабачыла электронны ліст, які пацвярджае «адпраўку пакупкі», то падумала, што гэта ашуканства альбо спам. Але потым я ўсё ж такі адкрыла інтэрнэт-краму Amazon і была шакаваная, калі пабачыла, што пакупкі зрабіла мая дачка!» — распавяла жанчына часопісу People.

У гісторыі замоў маці пабачыла 10 дзіцячых велатрэнажораў, цацачны джып і 10 пар каўбойскіх ботаў. Пры гэтым яе дачка Ліла не ўмее ні чытаць, ні пісаць, але здзейсніла за 15 хвілін пакупак на суму крыху менш за 4000 даляраў (звыш 10 тысяч рублёў), хоць частку замоў маці ўсё ж паспела адмяніць. 

А дачка ў сваю чаргу заявіла, што не шкадуе аб сваіх пакупках. 

«Я проста хацела гэта, і я гэта замовіла», — такімі словамі Ліла пракаментавала свой учынак.

Пры гэтым Джэсіка Нуньес адзначыла, што яе дачка выдатна ведала пра Amazon, таму што тая некалькі разоў бачыла, як маці карысталася сэрвісам. Але дзіця не мела ўласнага тэлефона, а маці дазваляла ёй пагуляць у гульні, каб проста яе супакоіць. Джэсіка нават не падазравала, што яе дачка будзе здольная пракруціць усю гэтую ​​гісторыю з замовамі так спрытна.

Тым не менш, па словах маці, Ліла ў выніку ў якасці пакарання была пазбаўленая ўсіх замоў, што паспелі прыйсці.

Чытайце таксама:

Праз літоўскую мяжу не прапускалі фуру з фалаімітатарамі, прызначанымі для Расіі

Навукоўцы Масачусецкага тэхналагічнага інстытута разламалі больш за 1000 пячэнек Oreo. Як думаеце, для чаго?

Японская паліцыя арыштавала двух мужчын за «сушы-тэрарызм»

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
21
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
0