Віктара Сазонава затрымалі ранкам у пятніцу 7 красавіка, калі ён пад’ехаў да сваго дома ў Гродне на машыне. Яго затрымлівалі сілавікі ў «баявой» амуніцыі. Трое сутак ён правёў у ізалятары. 

Сёння у будынку Ленінскага РАУС праз скайп над Віктарам адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Праваабаронцу прысудзілі 25 базавых велічынь штрафу і адпусцілі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3