«Дакажам усяму свету, што грамадзяне Малдовы хочуць міру і дэмакратыі ў сваёй краіне, хочуць, каб Малдова стала часткай Еўрасаюза», — заклікала Мая Санду.

Яна нагадала пра шматлікія акцыі пратэсту ў цэнтры Кішынёва, арганізаваныя прарасійскімі «Рухам для народа» і партыяй «Шор».

«Час паказаў, што мы выбралі правільны шлях, і тыя, хто марыў дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове, пацярпелі няўдачу. Але брудныя грошы ад тых, хто хоча дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, працягваюць паступаць.

Некаторыя бачаць тое, што адбываецца ва Украіне, і радуюцца злачынствам. Гэтыя людзі, якія прадалі сваю краіну, гатовыя зраўняць нашы вёскі і гарады з зямлёй, абы вярнуцца да ўлады. Група зладзеяў, якім плацяць брудныя грошы, паставіла сабе мэту перашкодзіць нашаму еўрапейскаму шляху, нашаму шляху да міру і росквіту», — заявіла Санду.

Прэзідэнтка адзначыла, што за тым, што адбываецца ў Малдове, назірае ўвесь свет.

«У многіх складваецца памылковае ўражанне, што грамадзяне Малдовы глядзяць на гэта з абыякавасцю. Многія памылкова лічаць, што грамадзяне нашай краіны абыякавыя і не робяць ніякіх дзеянняў.

Некаторыя дагэтуль сумняваюцца, ці сапраўды наш народ хоча ўступіць у Еўрасаюз. Я прапаную адказаць ім», — заявіла кіраўнік дзяржавы і заклікала ўсіх грамадзян сабрацца 21 мая на цэнтральнай плошчы Кішынёва.

«Прыйшоў час малдаванам паказаць, што мы — рашучы народ, мы гаспадары ва ўласным доме, мы — народ, які можа адстойваць дэмакратыю і мір. Прыйшоў час усім, на Усходзе і Захадзе, убачыць, што мы адзіныя і мужныя ў вырашальныя для нашага лёсу моманты.

Падтрымайце нашу агульную мару. Давайце пакажам, што мы хочам міру. Мы хочам, каб Еўрасаюз стаў нашым домам. Давайце збяромся гэтак жа, як мы сабраліся, калі запатрабавалі незалежнасці і атрымалі яе. Гэтак жа, як мы аб'ядналіся і абаранялі нашу дэмакратыю і стаялі на сваім у самыя цяжкія часы. Дык давайце ж збяромся зараз», — заклікала прэзідэнтка.

Санду адзначыла, што ў найбліжэйшы час плануе больш падрабязна абмеркаваць дэталі сходу, які рыхтуецца, з грамадзянскай супольнасцю і палітычнымі сіламі.

«Нават калі ў нас часам розныя меркаванні, цяпер не час для сварак і расколу. Цяпер час аб'яднацца і разам стаць часткай еўрапейскай сям'і. Вялікія рашэнні прымаюцца людзьмі на плошчы Вялікага Нацыянальнага Сходу», — заявіла яна.

Чытайце таксама:

Малдова пазбаўляецца ад расійскага газу: пастаўляць газ ёй плануе грэчаская кампанія

Бітва за Украіну — гэта бітва за ўсё Міжмор’е — WSJ

Мая Санду: Расія хоча выкарыстоўваць Малдову гэтак жа, як і Беларусь

Дзяржаўнай мовай Малдовы замест малдаўскай стала румынская

Клас
33
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2