«Вырашылі скарыстацца ўмовамі надвор’я. Чаму б нам не запусціць атракцыёны, калі нам дазваляе тэмпературны рэжым эксплуатацыі. Зрабілі апытанку — і ў нас з’явілася навінка з атракцыёнаў. І дзеці вельмі задаволеныя, і эфект гэты спрацаваў», — сказаў дырэктар Гродзенскага забаўляльнага парка Павел Кавалевіч.

У парку ўжо працуюць усе 15 атракцыёнаў, і плануецца, што яны будуць гэта рабіць да канца восені. Да новага сезона ў парку адкрылі нават новы атракцыён для маленькіх дзетак — «Вусень».

У парку лічаць, што наплыў наведвальнікаў будзе вечарамі, калі бацькі заканчваюць працу і могуць прыходзіць з дзецьмі ў парк для адпачынку.

Чытайце таксама:

«Як Вікіпедыя, але толькі ў свеце картаў». Гродзенец расказаў пра сваё незвычайнае хобі

Фігуры герояў «Белых росаў» у Гродне паставяць у іншым месцы і дапоўняць кампазіцыю

Гродзенскі фатограф стварыў каляндар з гістарычнымі асобамі горада, а потым пачаў пісаць пра іх п’есы

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0