Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Спешна забраных «партызан» адпраўлялі ў 11-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду, дыслакаваную ў Слоніме. Як запэўніў намеснік камандзіра брыгады па тыле палкоўнік Дзям'ян Яшчук, «пасля прыбыцця вайсковаабавязаныя былі экіпіраваны».

«Пасля прыбыцця ім выдадзены прадметы рэчавай маёмасці першай катэгорыі, цеплаізаляцыйныя дыванкі, спальныя мяшкі, — заявіў Дзям'ян Яшчук. — Арганізавана размяшчэнне вайсковаабавязаных у казармах, спартзале, навучальным корпусе, клубе. Харчуюцца яны ў дзвюх сталовых РУП ТПУ пры Міністэрстве абароны».

Па словах афіцэра, створаны ў брыгадзе запас дазваляе рабіць планавы прыём вайсковаабавязаных.

Як адзначаў раней вайсковы камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзімір Кахавец, гэтыя зборы маюць працягнуцца да 35 сутак для ўкамплектавання вайсковай часці, якая падвяргаецца праверцы.

Чытайце таксама:

Сахашчык: КДБ рыхтуе правакацыі на заходняй і паўднёвай межах Беларусі

«Я не ведаю, але, хутчэй за ўсё, хлусяць». У ваенкаматах Брэсцкай вобласці тлумачаць, чаму мужчын аўральна забіраюць на зборы

У Брэсцкай вобласці мужчын масава забіраюць на зборы, могуць падняць з ложка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?