Ukraine war soldiers in a dugout

Ілюстрацыйнае фота з тэлеграм-канала BelWarriors: рэаліі вайны, гразь у бліндажы, байцы-беларусы

Дакументы — гэта былі ПДФ-копіі папяровых арыгіналаў — правіселі там два месяцы, пакуль адзін з карыстальнікаў не перапосціў частку з іх у іншую большую групу. Пасля частка дакументаў усплыла таксама ў групе карыстальнікаў Minecraft. Нарэшце, у пачатку красавіка сфальсіфікаваная версія некаторых дакументаў з’явілася ў прарасійскіх тэлеграм-каналах. 

Характэрна, што расіяне паспрабавалі сфальшаваць колькасць страт, панесеных бакамі канфлікту, па інфармацыі амерыканскай разведкі.

У арыгінальным дакуменце Пентагона, які быў падрыхтаваны на пачатку зімы, страты Расіі і Украіны ацэньваліся наступным чынам: загінула да 43 тысяч расійскіх вайскоўцаў і да 17 500 украінскіх вайскоўцаў. Акрамя таго, загінула да 41 тысячы мірных жыхароў Украіны.

За зіму і вясну разрыў у стратах украінскага і расійскага бакоў мог яшчэ больш вырасці, бо на гэты час прыпалі спробы расійскага боку захапіць добра ўмацаваную ўкраінскую фартэцыю Бахмут. Мяркуючы па данясеннях з месцаў пра інтэнсіўнасць баёў і дынаміку падліку пахаванняў у Расіі, гэта быў перыяд, калі расійскія сілы, асабліва прыватная вайсковая кампанія «Вагнер», неслі найбольшыя страты.

Клас
5
Панылы сорам
17
Ха-ха
3
Ого
10
Сумна
64
Абуральна
6