Студэнтка Юлія Карлоўская хацела зарабіць 150 даляраў, а сёння шукае 10 тысяч, каб пагасіць доўг перад падатковай інспекцыяй. Яна адгукнулася на абʼяву, у якой прапаноўвалі дапамагчы з размытненнем аўтамабіля з Еўропы. Такія абʼявы зʼяўляюцца ў інтэрнэце ці не кожны дзень. Ніякай працы, усё проста і бяспечна, сцвярджаюць «працадаўцы».

«Насамрэч, вы размытнілі электрамабіль, цана яго ад 30 да 200 тысяч даляраў, і не мае значэння, што машына не ў вашым аўтапарку і калясіць нават не па Беларусі, прыкладна праз год вам прыйдзецца справаздачыцца перад падатковай. І сума падатку вас здзівіць. Дзясяткі ашуканых толькі ў Брэсце», — паведамляе АНТ.

Паводле дакументаў, юрыдычна ўсе ашуканыя ўвозілі аўтамабілі Tesla як для сябе. Для гэтага былі неабходныя пашпарты і прысутнасць пры размытненні.

Мытная пошліна і збор, а таксама ПДВ на ўвоз электрамабіляў у Беларусі не выплачваюцца, а вось у Расіі плаціць трэба. Таму перагоншчыкі афармляюць аўто на беларусаў. І перапраўляюць далей, не паставіўшы нават на ўлік. А беларусы застаюцца без транспарту і з даўгамі.

На прыгоне дарагіх аўто зарабляюць групы ашуканцаў, а трапляюцца ў іх пастку даверлівыя беларусы. Міліцыя крымінальныя справы не распачынае. Нібыта саставу злачынства няма — усе, хто пацярпеў, машыны на сябе афармлялі добраахвотна. А цяпер не ведаюць, як даказваць, што аўтамабіль не куплялі. 

Адвакат Сяргей Собаль мяркуе, што магчымае выйсце — звяртацца ў суд.

Чытайце таксама:

Колькі адна і тая ж машына з прабегам каштуе ў Беларусі, Літве, Польшчы і Расіі

«Прадаецца ў сувязі з пераездам». Ці шмат беларусаў прадае машыны з-за эміграцыі?

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі абрынуліся на 80% — БАА

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
9
Абуральна
32