Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

«Няхай Вялікдзень прынясе кожнаму з нас новае жыццё, нягледзячы на тое, якія катастрафічныя падзеі адбываюцца ў свеце і ў нашым асабістым жыцці. Няхай гэтая пасхальная ўрачыстасць адкрые магілы страху, нянавісці, граху, клопатаў, цяжкасцяў і напоўніць нас надзеяй.

Няхай Уваскрэслы Хрыстос асвятляе сваім святлом усю цемру нашага жыцця, няхай прынясе нам надзею і спакой! Няхай Хрыстос сёння ўваскрэсне ў кожным з нас!» — сказаў у сваім слове на Вялікдзень арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваёй прамове дадае, што мы не выбіраем часу, у які нам выпала жыць, але выбіраем спосаб таго, як жыць у ім, — паводле Божага закону ці насуперак яму. А каб жыць згодна з Божым законам, мы павінны быць моцнымі праўдай уваскрэсення і не баяцца патрабаваць ад саміх сябе, не шукаць вінаватых, але самім станавіцца лепшымі і больш дасканалымі.

«Няхай уваскрэслы Хрыстос уваскрэсіць нас і нашую Бацькаўшчыну з магілы грахоў і адорыць патрэбнымі ласкамі для будавання новага свету паводле новай, пабудаванай на прынцыпах Евангелля логіцы праўды, міру, справядлівасці, прабачэння і ўзаемнай любові»,

— сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Камісіі агульнага душпастарства пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?