8-10 красавіка надвор'е будуць фармаваць атмасферныя франты і цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы.
У суботу чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу +2..+ 8°С, месцамі па паўднёвым захадзе краіны 0..+ 1°С, днём +12..+17°С. У Мінску да +14°С.
На першы Вялікдзень таксама прагназуюць дажджы. Ноччу і раніцай месцамі па краіне туман. Удзень таксама навальніцы. Ноччу +1..+ 8°С, максімальная тэмпература днём +11..+17°С.
У панядзелак таксама не абыдзецца без дажджоў. Ноччу +1..+ 7°С, па паўднёвым усходзе краіны да +9°С, максімальная тэмпература днём +11..+17°С





