Аляксандр Кержакоў заявіў, што прыняў рашэнне з'ехаць з Расіі восенню 2022 года. Аднак называць гэта эміграцыяй ён адмовіўся. «Праз сітуацыю, якая склалася, нам хацелася паехаць туды, дзе цёпла і проста быць там, а не ў Расіі. Не збегчы, не адхрысціцца ад радзімы, а проста з'ехаць у гэты прамежак часу», — сказаў ён.

Свой ад'езд ён патлумачыў тым, што ў Расіі ўвосень 2022 года склалася цяжкая сітуацыя.

«Кожны дзень ты бачыш, чытаеш навіны. Да цябе прыходзіць усведамленне маштабнасці ўсяго, што адбываецца. Мне і маёй жонцы стала вельмі цяжка, і мы з'ехалі», — дадаў Кержакоў.

Ён прызнаўся, што яму страшна ад таго, што адбываецца ў Расіі.

«Мне страшна. Я ніколі ў жыцці не мог паверыць, што такое магчыма. Пасля практычна кожнага інтэрв'ю, калі мяне пыталіся, якое маё самае галоўнае жаданне, якое я хацеў загадаць, я адказваў: каб не было вайны. Я не разумею, як такое магчыма, каб цяпер у такім сучасным і прагрэсіўным грамадстве магло адбывацца тое, што цяпер адбываецца. У маёй галаве гэта не ўкладаецца, але я не знаходжу адказаў», — адзначыў Кержакоў.

Аляксандр Кержакоў — адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі Расіі. Ён дагэтуль з'яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі нацыянальнай каманды — 30 галоў, найлепшым бамбардзірам у гісторыі расійскага футбола (233 галы), а таксама найлепшым бамбардзірам у гісторыі «Зеніта» (161 гол).

Пасля кар'еры гульца ён перайшоў на трэнерскую дзейнасць. Да апошняга моманту трэніраваў кіпрскую «Карміётысу». 

Арцём Дзюба: Я цалкам за Пуціна і гэтага не хаваю

Баец UFC Мухамад Макаеў папрасіў, каб пра яго казалі «з Дагестана», а не «з Расіі»

УЕФА не стала адхіляць Беларусь ад міжнародных турніраў

Клас
61
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2