Фармаванне максімальных узроўняў вады вясновай паводкі на рэках Беларусі працягнецца, паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.

«Рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-33 см за суткі адзначаецца на Бярэзіне, Прыпяці, Заходняй Дзвіне на ўчастку Полацк — Верхнядзвінск, Дняпры на ўчастку Жлобін — Лоеў, Нёмане каля Стоўбцаў, Сажы каля Гомеля. На астатнім працягу названых рэк, а таксама Віліі назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-13 см. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме», — распавялі ў Белгідрамеце.

Узроўні вады перавышаюць небяспечна высокія адзнакі на Дзвіне каля Полацка і Верхнядзвінска, яе прытоку рацэ Ула каля аграгарадка Бачэйкава, Бярэзіне каля Барысава і Бабруйска, Дняпры каля Жлобіна, яго прытоку, рацэ Друць каля вёскі Гарадзішча, Сажы каля Гомеля, яго прытоку рацэ Проня каля вёскі Ляцягі, Прыпяці каля вёскі Чэрнічы, Петрыкава, яе прытоках рэках Цна каля вёскі Дзятлавічы, Пціч каля вёскі Першая Слабодка, Случ каля аграгарадка Ленін і Убарць каля вёскі Краснабярэжжа.

Узроўні вады блізкія да небяспечна высокіх адзнак на Нёмане каля Стоўбцаў і яго прытоку ракі Шчара каля Слоніма, Бярэзіне каля Беразіно і Прыпяці каля Мазыра.

Паводле звестак МНС, затапленні рачнымі водамі назіраюцца ў Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях.

У бліжэйшыя дні, паводле інфармацыі гідролагаў, фармаванне максімальных узроўняў вады вясновай паводкі на большасці рэк краіны працягнецца.

У Гомелі Сож выйшаў з берагоў і затапіў набярэжную

«Праплывалі паміж дамамі, ішлі над затопленым парніком». Байдарачнікі скарысталі паводку, каб адкрыць «Полацкую Венецыю»

На Гомельшчыне ўзровень вады ў рэках расце трэці дзень ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0