Фота: Мінабароны Украіны

Фота: Мінабароны Украіны

Дакументы датуюцца 1 сакавіка, так што з тых часоў планы маглі змяніцца. У іх не гаворыцца пра дату і месца будучага наступу. Але ў іх утрымліваецца інфармацыя аб тым, колькі брыгад Украіна плануе падрыхтаваць да наступу і якую колькасць тэхнікі яны атрымаюць. У іх таксама ёсць такія звесткі, як штодзённы расход боепрыпасаў для HIMARS.

Пра тое, што дакументы маглі падвергнуцца змяненню, кажа той факт, што на адным са слайдаў расійскія страты забітымі ацэньваюцца ў 16-17 тысяч, а ўкраінскія — у 71,5 тысячы, піша газета.

Ацэнка расійскіх страт выглядае непраўдападобна заніжанай: яшчэ 17 сакавіка Бі-бі-сі па адкрытых крыніцах ведала імёны 17375 чалавек (а 3 сакавіка — 16071). Рэальная колькасць загінулых вышэйшая, а заходнія афіцыйныя асобы называлі лічбы ў некалькі разоў большыя. Гэтая фальсіфікацыя можа паказваць на спробу дэзінфармацыі ў інтарэсах Расіі; дакументы з'яўляліся ў прарасійскіх каналах.

Амерыканскія ведамствы спрабавалі дамагчыся выдалення гэтых дакументаў, але пакуль у іх гэта не ўдалося.

«Нам вядома пра паведамленні, пра пасты ў сацсетках, і Міністэрства вывучае гэтае пытанне», — пракаментавала New York Times намесніца прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх.

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
16
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3