Андрэя Шмая затрымалі яшчэ 19 студзеня. Маці мужчыны не ведала прычын затрымання. Ён працаваў у Віцебскім аблвыканкаме, быў рабочым па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў. Як расказалі ў фільме канала АНТ, Шмай нібыта з верасня рэгулярна адпраўляў інфармацыю ва Украіну праз месенджар Signal.

Паведамленні адрасаваў свайму малодшаму брату Руслану. Той служыць у чарнігаўскім упраўленні «Поўнач» маёрам, намеснікам камандзіра па аператыўных пытаннях.

«Які агент, які шпіён? Што ён мог увогуле ведаць, працуючы звычайным рабочым? Я глядзела тое кіно. У мяне склалася адчуванне, што Андрэй там па аркушы паперы чытае «прызнанні». Гэта проста нейкая падстава. За яго ўчапіліся, бо ён украінец, былы памежнік і тут брата-вайскоўца мае. Ды і карыстаўся Signal», — кажа Ірына.

Жанчына дадае, што яе тата быў лётчыкам, сын Руслан сапраўды служыць, ён вайсковец. Андрэй раней служыў памежнікам у Новых Ярылавічах — пункце пропуску з Беларуссю. У Віцебск ён перабраўся, бо на гэтым настойвала ягоная нявеста, якая потым стала жонкай.

«Мой сын Руслан ну не мог нічога гаварыць ці пра нешта прасіць Андрэя. Бо навошта нам яго падстаўляць? Мы выдатна разумелі, у якой краіне ён жыве. Наадварот, Руслан прасіў яго пасля 24 лютага 2022 года, каб той выехаў з Беларусі. Мы размаўлялі толькі на побытавыя тэмы: пра надвор’е, пра ўнукаў. Ну можна ж прасачыць ягоны маршрут! Гэта быў дом, школа, праца і назад. Ён ні з кім не размаўляў, нічога нікому не перадаваў», — кажа маці ўкраінца.

Яна дадае, што для ўсёй сям’і затрыманне Андрэя — вялікая трагедыя і бяда. Цяпер мужчына ў СІЗА. Яго, як паведамілі на АНТ, абвінавачваюць па артыкуле 358-1 Крымінальнага кодэкса («Агентурная дзейнасць»).

Стала вядома, куды знік ураджэнец Чарнігава, які працаваў у Віцебскім аблвыканкаме

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
26