Akrescina prison in Minsk, place of torture of political prisoners

Каля ізалятара на Акрэсціна. Архіўнае фота

«На Акрэсціна галоўны дыскамфорт быў у тым, што 25 чалавек у камеры, дзе чацвёра нараў, на 12 квадратных метраў. Кармілі добра, акно адчынялася, але не было матрацаў, людзі спалі на падлозе і на металічных ложках покатам. Ноччу па-ранейшаму не выключаюць святло, два разы за ноч падымаюць на пераклічку.

Вобшук раз на дзень. Мыцца і на шпацыр не водзяць. Кнігі чытаць нельга.

У нас у камеры сядзелі медык, прафесар адной і дацэнт іншай ВНУ, дык яны лекцыі чыталі нам», — расказаў айцішнік.

«Потым перавялі ў Магілёў. Там умовы горшыя. Шмат клапоў, усе страшна пакусаныя, штодня пераводзяць у новую камеру. Тры разы на дзень бессэнсоўны, проста для прыніжэння, агляд, прычым раздзявацца трэба цалкам. Акно не адчыняецца, няма чым дыхаць. На Акрэсціна элементарныя лекі давалі. У Магілёве лекар не прыходзіў ні разу.

Адзінае, у Магілёве кармілі вельмі смачна, у разы лепей за Акрэсціна».

«У асноўным супрацоўнікі і на Акрэсціна, і ў Магілёве — моладзь, часта з правінцыі, яшчэ з беларускім акцэнтам гавораць».

«Большасць супрацоўнікаў даволі ветлівыя і адчуваецца, што яны спачуваюць, але працягваюць рабіць сваю працу, — адзначае айцішнік. — Людзей катуюць клапамі, цеснатой і пазбаўленнем сну, хоць і спачуваюць ім».

«Многія, з кім я сядзеў, адбывалі свае суткі ўжо другі-трэці раз запар. Бывае, толькі выходзяць з Акрэсціна, а іх ужо чакае міліцыя і вязе ў РУУС. Або выйдуць, пераначуюць дома, а раніцай зноў да іх прыходзяць. Каля паловы з тых, з кім я сядзеў, прайшлі гэткія «каруселі»,— расказаў калегам айцішнік.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу. З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або за сімпатыі да Украіны. За гэты час у краіне адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена каля 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Чытайце таксама:

Кіроўцу, затрыманага па справе ў Мачулішчах, паказалі на кадрах допыту са зламанай сківіцай

«Круцілі, грамілі, фатаграфавалі». Што вядома пра затрыманні ў Ляхавічах, Мёрах, Полацку, Бабруйску, Круглым

Калі маеце важную для ўсіх інфармацыю, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
12
Абуральна
141