Baby

Гэты тэкст Onet.pl напісаны на аснове кнігі доктара навук Войцеха Возняка «Дзяржава, якая дзейнічае. Пра дзяржаўную палітыку Фінляндыі». Назва артыкула ўзятая з матэрыялу рэдакцыі National-Geographic.pl.

Фінскія «наборы для цяжарных», або «бэбі-боксы» 

Афіцыйна наборы названыя «наборы для цяжарных» (äitiyspakkaus), а ў народзе — «бэбі-боксы» — гэта кардонныя скрынкі, якія распаўсюджвае фінскае дзяржаўнае агенцтва Kela. У іх сабраныя самыя неабходныя рэчы ў першыя тыдні жыцця дзіцяці — адзенне, коўдры, ручнікі, пасцель, сродкі гігіены і догляду, а таксама дзіцячая кніга і мяккая цацка. Склад камплекта мяняецца кожныя некалькі гадоў і, вядома, стаў прадметам ажыўленых дыскусій у фінскіх СМІ і сярод фінаў — напрыклад, часта абмяркоўваюць выгляд касцюмаў. Таксама «бэбі-боксы» можна выкарыстоўваць у якасці ложка для дзіцяці.

У інтэрнэце можна знайсці фотаздымкі змесціва фінскіх «бэбі-боксаў» 1938 года — калі гэта форма падтрымкі толькі з’явілася, спачатку для малазабяспечаных сем'яў. З 1949 года скрынкі пачалі раздаваць усім. Такім чынам, фіны карыстаюцца гэтай формай дапамогі ўжо больш як 70 гадоў.

Finnish baby box

Адзін з першых набораў äitiyspakkaus. Фота: Tuni.fi

Сімвалічны жэст, які стаў сапраўднай падтрымкай

Для дзяржаўнага бюджэту гэта не той праект, які патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў (яго гадавы кошт — каля 10 мільёнаў еўра). Да таго ж прадукцыя масава замаўляецца загадзя.

Аднак такі праект фарміруе пачуццё даверу да дзяржавы, якая падтрымлівае сем'і ў крытычны момант іх жыцця, незалежна ад матэрыяльнага становішча людзей і іх нацыянальнасці ці грамадзянства. А калі сям’я малазабяспечная, то для яе такі жэст з боку дзяржавы цяжка пераацаніць.

Адзіная ўмова атрымання падтрымкі — гэта рэгістрацыя будучай маці ў медыцынскай установе і ўдзел у абследаваннях падчас цяжарнасці.

Аўтары нядаўняга даследавання «бэбі-боксаў» кажуць, што радыкальнае зніжэнне дзіцячай смяротнасці ў Фінляндыі ў канцы першай паловы XX стагоддзя да аднаго з самых нізкіх узроўняў у свеце можа быць звязанае з прыняццем рашэння аб «бэбі-боксах». Хоць гэта і непацверджанае меркаванне, перавагі такой традыцыі відавочныя.

  Finnish baby box

Baby box — выпуск для дзяцей 1980 года нараджэння. Фота: Фінскае дзяржаўнае агенцтва Kela

Як äitiyspakkaus набыў сусветную вядомасць?

Пра фінскія «бэбі-боксы» шмат пісалі ў СМІ, таксама гэтыя скрынкі часта сустракаюцца ў мемах і на відэа ў сацыяльных сетках, дзе атрымальнікі паказваюць «распакоўку» камплекта.

Многія замежнікі натхніліся такімі наборамі, таму некаторыя кампаніі сталі вырабляць і прадаваць падобныя, рэкламуючы іх так, каб адсылаць да фінскай мадэлі. Kela, аднак, у афіцыйных паведамленнях заяўляе, што арыгінальныя наборы не прадаюцца і ніколі прадавацца не будуць.

Чытайце яшчэ:

Пяць краін, дзе лепш за ўсё гадаваць дзяцей 

Міліцыя пра гігіену. Якая сацыяльная рэклама вісіць на білбордах і круціцца на ТБ?

Як фіны сабралі адну з найбольшых у свеце калекцый старадаўніх карт 

Сем ашаламляльных фактаў пра немаўлят

Клас
56
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
3