Анжаліку Борыс вызвалілі з-пад варты ў леташнім сакавіку. Супрацоўнікі спецслужбаў папросту адвезлі яе ў вёску Грабяні Гродзенскай вобласці, дзе ёй загадалі заставацца пад хатнім арыштам у доме маці.

У пасланні да беларускага народа 31 сакавіка Лукашэнка згадаў Анжаліку Борыс. Паводле яго слоў, пасля вызвалення яна вырашыла застацца ў Беларусі, жыве звычайным жыццём, бесперашкодна выязджае ў іншыя дзяржавы, але мяняць месца жыхарства не збіраецца.

Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут былі затрыманыя ўвесну 2021 года. 

Разам з імі былі арыштаваныя Ірына Бярнацкая і Марыя Цішкоўская з Саюза палякаў, а таксама Ганна Панішава, актывістка польскай меншасці з Брэста. Пазней яны былі прымусова вывезеныя ў Польшчу.

Польшча не пакідае спробаў вызваліць Пачобута. «Калі Андрэй Пачобут заўтра будзе вызвалены, паслязаўтра будзе адкрыты пераход у Баброўніках», — сказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі.

Чытайце таксама:

Васкрасенскі распавёў, як сустракаўся з Пачобутам дзеля яго вызвалення

Клас
41
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
4