Цяпер сямʼя Сапегі чакае суда ў Расіі, які павінен вызначыць тэрмін адбыцця пакарання Сапегі на радзіме. Пасля гэтага яе перавод стане тэхнічна магчымы.
Сафія Сапега — былая дзяўчына былога рэдактара тэлеграм-канала Nexta Рамана Пратасевіча. У маі 2021 года іх абодвух затрымалі ў Мінску пасля прымусовай пасадкі самалёта з імі на борце. У маі 2022 года Сапегу, абвінавачаную па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі, прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Лукашэнка, які раней казаў, што «шкада дзяўчыну», адмовіў ёй у памілаванні.
Суд над Пратасевічам ідзе цяпер.






няма больш крыстальна чыстага чалавека за Рамана
вось развядуся з Азаронкам, дык адразу ажанюся на ім