Cакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў. Фота: danilov.oleksiy / Facebook

Cакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў. Фота: danilov.oleksiy / Facebook

«Магу сказаць, што ніякага размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі не будзе і быць не можа, пакуль Кітай не дасць дазвол Пуціну размясціць там ядзерную зброю. Ці дасць Кітай дазвол Пуціну размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі? Я больш чым упэўнены: не», — сказаў Данілаў.

Ён адзначыў, што ні Кітаю, ні Расіі не патрэбна ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі, а заявы прэзідэнта РФ — гэта проста шантаж, каб амерыканцы пагадзіліся як мага хутчэй пайсці на нейкія перамовы, пагадзіліся спыніць вайну на ўмовах Расіі.

Са слоў сакратара Рады нацыянальнай бяспекі, расіяне не хочуць далейшай эскалацыі канфлікту, а хочуць як мага хутчэйшага яго спынення.

«Гэта такая тупая гульня Расіі, якая ўвесь час накіравана на тое, каб прымусіць амерыканцаў, англасаксаў ісці на перамовы з расіянамі менавіта па нашым кейсе», — дадаў Данілаў.

Раней Кітай у ААН ужо выступаў за забарону на перадачу ядзернай зброі іншым краінам.

Чытайце таксама:

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Зяленскі: Лукашэнка ўжо не вырашае, якая зброя знаходзіцца на яго тэрыторыі

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1