Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Большасць людзей пасля ператрусаў адпускаюць, аднак вядома, што як мінімум двое дагэтуль знаходзяцца ў РАУС, піша «Вясна».

«Працаваў САХР і АМАП. Пастанова выпісаная з нагоды «ўстаноўкі выбуховага прыстасавання на трасе ў раёне Петкавіч». Ператрусаў шмат, затрымліваюць не ўсіх: праводзяць ператрус, спампоўваюць інфармацыю з тэлефона, многіх адпускаюць, нават нічога не вымаючы. Аднаго чалавека выводзілі з дому з пакетам на галаве і ў кайданках. Многіх правяраюць, таму што яны трапілі на камеры відэаназірання на ўездзе ў Дзяржынск. Пытаюцца, навошта і куды ездзіў», — расказалі інфарматары.

Прозвішчы затрыманых удакладняюцца.

Вядома таксама, што сёння ўвечары дзяржынскія ўчастковыя хадзілі па людзях таксама па нейкім спісе і праглядалі ў іх тэлефоны.

Чытайце таксама:

Хапун у Дзяржынску: лік ператрусаў ідзе на дзясяткі

«Круцілі, грамілі, фатаграфавалі». Што вядома пра затрыманні ў Ляхавічах, Мёрах, Полацку, Бабруйску, Круглым

З ператрусам прыйшлі да сваякоў былога каліноўца і актывіста Стральцова

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
51