У Смольскага запыталіся пра гэта ў сувязі з тым, што ўчора Лукашэнка падтрымаў магчымасць для беларускіх спартсменаў выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.
«Для мяне прынцыпова выступаць з гімнам і сцягам, але калі выбару не будзе, то ўсё роўна будзем абараняць гонар краіны», — сказаў Смольскі.
На гэтым тыдні Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў новыя рэкамендацыі па допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў. Беларусы і расіяне, якія не падтрымліваюць вайну ва Украіне, могуць спаборнічаць у нейтральным статусе, але толькі ў індывідуальных відах спорту. Акрамя таго, яны не павінны быць звязаныя з сілавымі структурамі.
Праўда, гэтае рашэнне яшчэ можа быць перагледжанае, бо адносна яго ёсць моцная апазіцыя.
Чытайце таксама:
Украіна будзе байкатаваць спаборніцтвы з удзелам расійскіх спартсменаў — украінскі ўрад
Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану





