Фота: twitter.com/sandumaiamd

Фота: twitter.com/sandumaiamd

«Сёння народ Малдовы і я разам з сусветнай супольнасцю ўспамінаем тэрор, якому год таму падвергліся мірныя жыхары Бучы. Мы шануем памяць нявінных і смуткуем пра іх. Дэмакратычныя краіны павінны працаваць разам, каб гэтыя злачынствы былі расследаваныя і пакараныя», — напісала Санду ў твітары.

Інфармацыя аб правядзенні саміту не была публічнай, а візіты замежных лідараў не анансавалі.

Візіт Санду праходзіць на фоне пагаршэння адносін Расіі і Малдовы. Санду правяла сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Падчас перамоў Зяленскі падкрэсліў, што абедзве дзяржавы падвяргаюцца пагрозам, у аснове якіх — агрэсія РФ і расійская палітыка, таму агульнымі павінны быць і адказы Украіны і Малдовы на гэтыя пагрозы, гаворыцца на сайце прэзідэнта Украіны.

Таксама Зяленскі правёў сустрэчу з прэм'ерам Славеніі Робертам Галабам.

Прэзідэнт Украіны адзначыў важнасць нядаўняга рашэння ўрада Славеніі аб перадачы новага пакета вайсковай дапамогі Украіне. Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўвалася «еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя» Украіны.

Чытаць таксама:

Мая Санду: Расія хоча выкарыстоўваць Малдову гэтак жа, як і Беларусь

Дзяржаўнай мовай Малдовы замест малдаўскай стала румынская

Санду: Малдову абараняе не нейтралітэт, а армія Украіны

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0