Арганізатары Уімблдона пагадзіліся дапусціць расійскіх і беларускіх тэнісістаў да ўдзелу ў турніры
Расіяне і беларусы змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах толькі як «нейтральныя» спартсмены, а таксама пры выкананні шэрага ўмоў, гаворыцца ў заяве.
Так, да турніру не будуць дапушчаны тэнісісты, якія падтрымліваюць расійскае ўварванне ва Украіну і атрымліваюць фінансаванне ад расійскіх ці беларускіх улад.
Уімблдон — другі з чатырох турніраў Вялікага шлема, якія праводзяцца штогод.
Першы, Australian Open, выйграла беларуска Арына Сабаленка, якая выступала пад нейтральным статусам.
Чытайце таксама:
Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану
МАК выступіў за допуск беларусаў на спаборніцтвы пад нейтральным сцягам, але толькі ў індывідуальных відах спорту
Украіна, Польшча і краіны Балтыі звярнуліся да МАК з заклікам не даваць палёгкі расійскім і беларускім спартсменам
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ