У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 41 прозвішча — цяпер у ім 2637 чалавек
31 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Ягора Лебядка асудзілі да пяці гадоў калоніі за інтэрв'ю экстрэмісцкаму каналу
Акрамя іншых, у спіс дадалі вайсковага аналітыка Ягора Лебядка, былога палітзняволенага намесніка дырэктара Мінскага роварнага таварыства Максіма Пучынскага, інста-блогераў Кацярыну і Сяргея Чарэшкаў, якіх нядаўна асудзілі за ўдзел у пратэстах, спартоўца Дзяніса Хатылёва.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ