Accountant

Фота: Freepik.com

Згодна з новым даследаваннем, бухгалтары ўваходзяць у лік прафесій, чыя кар'ера больш за ўсё залежыць ад магчымасцяў штучнага інтэлекту. Даследчыкі выявілі, што, прынамсі, палову бухгалтарскіх задач можна выканаць нашмат хутчэй з дапамогай новай тэхналогіі, піша Wall Street Journal.

Тое ж самае датычыць матэматыкаў, перакладчыкаў і пісьменнікаў. Сучасны GPT выдатна спраўляецца з такімі відамі працы, як пераклад і нават літаратурная творчасць ды стварэнне камп’ютарнага кода.

Даследчыкі мяркуюць, што большасць працоўных месцаў будзе ў той ці іншай форме зменена з дапамогай GPT.

Прафесіі, звязаныя з апрацоўкай інфармацыі, у тым ліку спецыялісты па сувязях з грамадскасцю, судовыя рэпарцёры і блокчэйн-распрацоўшчыкі, будуць вельмі залежныя ад змен. Сярод прафесій, на якія тэхналогія паўплывае менш за ўсё, — кухары ў рэстарацыях, аўтамеханікі і спецыялісты нафтагазавай галіны.

Аднак змены наўрад ці будуць адбывацца хутка.

Сапраўдная праблема палягае ў тым, каб кампаніі, школы і палітыкі дапамагалі людзям адаптавацца. Прычым гэта абыдзецца нятанна: навучанне работнікаў эфектыўнаму ўзаемадзеянню з тэхналогіямі і рэарганізацыя працоўных месцаў могуць каштаваць трыльёны даляраў.

Нягледзячы на гэта, многія людзі ўжо пачалі выкарыстоўваць генератыўны штучны інтэлект, каб працаваць хутчэй, хоць працадаўцы турбуюцца пра бяспеку і дакладнасць працы.

Чытайце яшчэ:

Першая краіна свету ўвяла забарону на выкарыстанне нейрасеткі ChatGPT 

Склалі для вас вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця 

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3