Кім Чэн Ын са сваёй дачкой Кім Чжу Э. Фота: KNMA

Кім Чэн Ын са сваёй дачкой Кім Чжу Э. Фота: KNMA

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі, па словах якога, любая ўгода паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй, якая ўключае ўзбраенні, стане парушэннем рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН, піша Бі-бі-сі.

ЗША і раней абвінавачвалі КНДР у пастаўках узбраенняў расійскім вайскоўцам і наймітам ПВК «Вагнер», а Пхеньян гэтыя абвінавачанні няўхільна абвяргаў.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі Джон Кірбі, цяпер у ЗША з'явілася новая інфармацыя з нагоды магчымай здзелкі паміж Масквой і Пхеньянам.

«Нам вядома, што Расія мае намер адправіць дэлегацыю ў Паўночную Карэю і прапануе ёй прадукты харчавання ў абмен на боепрыпасы», — заявіў ён.

Па словах Кірбі, ЗША ўважліва сочаць за развіццём сітуацыі і магчымай угодай.

Раней у чацвер Міністэрства фінансаў ЗША ўжо ўнесла ў чорны спіс грамадзяніна Славакіі Ашота Мкртычава, які выступаў пасярэднікам на перамовах паміж Масквой і Пхеньянам. Прадстаўнікі ведамства сцвярджаюць, што Мкртычаў ужо арганізаваў шэраг здзелак, якія дазволілі Паўночнай Карэі ў канцы 2022-га — пачатку 2023-га года адпраўляць у Расію ўзбраенне ў абмен на валюту, грамадзянскія самалёты, тавары і сыравіну.

Шукаць на баку ўзбраенні і боепрыпасы, гэтак неабходныя ёй для працягу вайны ва Украіне, Расію прымушаюць жорсткія санкцыі, уведзеныя краінамі Захаду. Таму Масква ўсё часцей вымушаная звяртацца па дапамогу да нешматлікіх дружалюбна настроеных да яе дзяржаў, як КНДР і Іран.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
19