Здымак ілюстрацыйны. Фота: geely.by

Здымак ілюстрацыйны. Фота: geely.by

Праз вайну і санкцыі з Расіі сышлі амаль усе сусветныя аўтавытворцы, што ў істотнай ступені паўплывала і на беларускі рынак новых аўто, так як болей за 80% аўто, якія прадаваліся ў салонах беларускіх дылераў, выраблялася на тэрыторыі РФ.

Volkswagen 

Аўтамабілі маркі VW, якія прапаноўваюцца беларускімі дылерамі, цяпер складана называць «народнымі», бо на выбар прапануюць тры дарагія мадэлі. Мікрааўтобусы Caravelle і Multivan, а таксама пазадарожнік Touareg. Каштуюць такія машыны ад 179 900 да амаль 300 тысяч рублёў, што складае каля 63 — 100 тысяч даляраў.

Скрыншот з сайта volkswagen-minsk.by

Скрыншот з сайта volkswagen-minsk.by

Вышэйназваныя мадэлі імпартуюць у Беларусь з Еўропы. Бестселер VW Polo, які вырабляўся ў РФ, ужо даўно скончыўся, бо завод VW у Расіі больш не працуе.

Audi

У адрозненне ад VW, у беларускага дылера Audi выбар мадэлей даволі шырокі. 

Скрыншот з сайта audi.by

Скрыншот з сайта audi.by

Самая танная з іх — Audi a4, цэны на якую стартуюць з адзнакі 138 665 рублёў ($48 650). Audi q5 каштуе ад 203 465 рублёў ($71 400).

Скрыншот з сайта audi.by

Скрыншот з сайта audi.by

Мадэль e-tron — найдаражэйшая з Audi, якія прадаюцца ў Беларусі. Электрамабілі каштуюць ад 108 459 да 146 539 еўра (каля 336 — 454 тысяч рублёў).

Renault

У «Рэно» ўсё яшчэ засталіся мінулагоднія рэшткі машын, вырабленыя на заводзе ў Расіі. Самая танная версія Logan Stepwаy цяпер каштуе 50 900 рублёў (каля $17 850). Версія з больш моцным рухавіком і лепшай камплектацыяй прадаецца на 9 тысяч рублёў даражэй — 59 900 рублёў, або больш за 21 тысячу даляраў. Новых паставак Logan не будзе, бо канцэрн закрыў завод у Расіі.

Мадэлі Duster і Arkana каштуюць прыблізна аднолькава — у раёне 84 тысяч рублёў, што без малога складае 30 тысяч даляраў.

Скрыншот з сайта renaultshop.by

Скрыншот з сайта renaultshop.by

Цэны на Renault Coleos — ад 129 да 138 тысяч рублёў. Аўтамабілі, якія прапануюць дылеры Renault у Беларусі, сышлі з канвеера яшчэ ў 2022—2021 гадах.

LADA

У адрозненне ад завода Renault, завод LADA працягвае выпускаць новыя аўтамабілі, хоць і адчувае праблемы праз недахоп замежных камплектуючых. Гэтая сітуацыя адлюстроўваецца на камплектацыі машын, выпушчаных у ваенны перыяд. Вытворца вымушаны зніжаць экалагічны клас, пазбаўляць аўто такіх опцый, як ABS, падушкі бяспекі, кандыцыянер і г.д.

Так, напрыклад, «антысанкцыйную» Granta прадаюць па цэнах ад 38 500 рублёў (каля $13 500). Цікава, што ў 2018 годзе «Гранты» прадаваліся за 7200 — 10 200 даляраў.

Скрыншот з сайта lada.by

Скрыншот з сайта lada.by

LADA Westa ў залежнасці ад камплектацыі каштуе ад 47 да 62 тысяч рублёў (16 500 — 21 750 даляраў).

KIA

«Народных» мадэлей маркі KIA ў Беларусі набыць не атрымаецца. Некалі папулярных сярод беларускіх аўтааматараў Rio і Rio Х у продажы няма. Самая танная мадэль цяпер — гэта Seltos. Прадаецца яна па цэнах ад 83 900 рублёў, ці каля $29 500.

Скрыншот з сайта kia.by

Скрыншот з сайта kia.by

Hyundai

У дылера Hyundai засталіся рэшткі папулярнай раней мадэлі Accent. Праўда, ёсць толькі варыянты ў топавай камплектацыі, таму каштуе такі аўтамабіль ажно 68 900 рублёў, ці каля 24 200 даляраў.

Скрыншот з сайта hyundai.by

Скрыншот з сайта hyundai.by

Паркетнік Creta прадаецца па цэнах ад 76 900 рублёў (каля $27 000).

Geely і іншы «Кітай»

Беларуска-кітайскія аўтамабілі Geely, якія летась сталі самымі прадаванымі новымі аўто ў Беларусі, за апошнія некалькі месяцаў дадалі некалькі новых мадэлей. Сярод іх седан Еmgrand.

У залежнасці ад камплектацыі яны прадаюцца па цэнах ад 45 200 да 54 200 рублёў, ці каля 15 900 — 19 000 даляраў, што робіць гэтую мадэль адной з самых дасяжных на беларускім рынку новых аўто.

Скрыншот з сайта geely.by

Скрыншот з сайта geely.by

У лінейцы Geely ў Беларусі з'явіўся і свой электрамабіль. Geometry C каштуе 99 900 рублёў (каля $35 000).

Кампактны красовер Geely Сoolray прадаецца па цэнах ад 62 815 рублёў (каля $22 000). Сямімесны джып Okavango каштуе 97 200 (каля $34 000).

Скрыншот з сайта geely.by

Скрыншот з сайта geely.by

Самая дарагая мадэль у лінейцы — Tugella. У залежнасці ад камплектацыі такі аўтамабіль прадаецца па цэнах ад 111 600 да 128 800 рублёў, ці каля 39 200 — 45 200 даляраў. 

Паралельна са скарачэннем асартыменту праз адсутнасць паставак новых аўто сусветных брэндаў з расійскіх заводаў, на беларускім рынку новых аўто назіраецца трэнд на кітаізацыію

JAC

Кітайскі брэнд JAC прапануе чатыры мадэлі коштам ад 71 да 101 тысячы рублёў ($25 000 — 35 500). 

Скрыншот з сайта jacminsk.by

Скрыншот з сайта jacminsk.by

Самы танны ў лінейцы — кампактны красовер JS 4. У залежнасці ад камплектацыі такія аўто каштуюць 71 000 — 75 600 рублёў (25 — 26,5 тысячы даляраў).

Сhery

Кітайскія Сhery прадстаўлены ў Мінску адразу пяццю мадэлямі. Усе яны ўваходзяць у катэгорыю красовераў. Самы танны з іх — кампактны красовер Tiggo 4. Цэны на такія аўто пачынаюцца з 63 200 рублёў, што складае каля 22 200 даляраў. 

Скрыншот з сайта chery.by

Скрыншот з сайта chery.by

Самы дарагі аўтамабіль з лінейкі Сhery нагадвае смартфоны Apple. Мадэль завецца Tiggo 8 PRO MAX. Поўнапамерны сямімесны красовер прадаецца па цэнах ад 132 900 да 144 400 рублёў ($46 600 — 50 600).

HAVAL

Іншы брэнд з Паднябеснай — Haval — таксама мае ў сваёй лінейцы толькі красоверы і пікап. 

Скрыншот з сайта haval.by

Скрыншот з сайта haval.by

Самы танны аўтамабіль у лінейцы гэтага кітайскага вытворцы, Haval Jolion, дасяжны па цэнах ад 65 900 рублёў ($23 150). Самым дарагім аўтамабілем з тых, што ёсць у наяўнасці, з'яўляецца пікап GWM Poer, цана на які складае 153 900 рублёў, або каля 54 тысяч даляраў.

Чытаце таксама: 

Нават «карчы» падаражэлі на 20-30%. Як па назіраннях прадаўцоў змяніліся цэны на старыя аўтамабілі

«Такіх «Аўдзі» амаль не засталося». Па якіх цэнах беларусы прадаюць народныя аўтамабілі

Еўрасаюз забараняе пасля 2035 года выпускаць машыны на бензіне і дызелі

Клас
8
Панылы сорам
12
Ха-ха
24
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6