На выявах можна пабачыць задуменнага маладога хлопца ў патоку думак, якія закручваюцца ў знак бясконцасці. Пакупніка з каляскай бясконцых пакупак. Смартфоны, якія лунаюць над горадам.

Усе малюнкі сімвалізуюць бясконцыя магчымасці з безлімітнай сувяззю і інтэрнэтам. Усяго за некалькі дзён з дапамогай штучнага інтэлекту было згенеравана прыкладна 250 варыянтаў малюнкаў у розных стылях і з рознымі сюжэтамі.

Сцвярджаецца, што гэта першы ў Беларусі вопыт калабарацыі мабільнага аператара з нейрасеткай у рамках рэкламнай кампаніі.

Чытайце таксама:

Бачылі фота Папы ў пухавіку? Гэта чарговы фэйк, створаны, канешне ж, нейрасеткай

Як нейрасетка бачыць заснавальнікаў БНР? ФОТЫ

З'явілася нейрасетка, якая зробіць ветлівым любое гнеўнае пасланне з абразамі. Выпрабавалі яе на выказваннях лукашыстаў

Склалі для вас вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1