У банкаў з'явіўся дадатковы час для дапрацоўкі мабільных дадаткаў і мер па забеспячэнні эфектыўнай і надзейнай працы імгненных плацяжоў.

З 4 красавіка гэтага года па гатоўнасці сістэм банкі ўжо могуць прадастаўляць фізічным асобам паслугу імгненных плацяжоў з выкарыстаннем ідэнтыфікатара праз нумар тэлефона.

Сістэма імгненных плацяжоў укаранёная з 1 ліпеня 2019 года. У Нацбанку адзначаюць, што цяпер яна ў асноўным запатрабаваная юрасобамі. У 2022 годзе ў сістэме імгненных плацяжоў праведзена 234,6 тыс. плацяжоў юрыдычных асоб на суму 5 млрд рублёў.

Увосень 2022 года Нацбанк зацвердзіў правілы і Парадак функцыянавання сістэмы імгненных плацяжоў і іх правядзення.

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца, што імгненныя плацяжы фізічных асоб на карысць іншых фізічных асоб унутры краіны павінны праводзіцца з выкарыстаннем сэрвісу інфармацыйнай падтрымкі. Гэта значыць, на падставе плацежных указанняў, перададзеных у банк з дапамогай праграмы на смартфоне або планшэце кліента.

У мінулым годзе для фізічных асоб распрацаваны новы сэрвіс інфармацыйнай падтрымкі імгненных плацяжоў з выкарыстаннем ідэнтыфікатара (нумары тэлефона), выключаны штодзённыя рэгламентныя перапынкі ў працы сістэмы і г. д.

Чытайце таксама:

Знешні доўг Беларусі на 1 студзеня склаў 26,94 млрд даляраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0