Ім інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Праваабарончыя арганізацыі лічаць справы журналістаў палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Падабед — відэааператар, які супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ. Затрыманне адбылося 20 студзеня сёлета. Спачатку былі 15 сутак арышту «за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», а пасля стала вядома пра крымінальную справу. Паўла Падабеда перавялі ў СІЗА №1.

Лазараў — журналіст-фрылансер, якога ўжо затрымлівалі ў 2020 годзе падчас асвятлення пратэсных акцый. Яго затрымалі 9 лютага 2023 года ў Віцебску пасля правядзення ператрусу ў яго дома, падчас якога былі забраныя мабільныя тэлефоны і відэакамера. Была распачатая крымінальная справа.

У Беларусі, паводле «Вясны», 1467 палітвязняў, але рэальная лічба большая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1