Сёння Андрэй Хадановіч расказвае:

  • як Мікола Гусоўскі зацікавіў Папу ліцвінскім зубром;

  • чаму Гусоўскі — перш за ўсё беларускі аўтар;

  • як паэт апісваў Вітаўта ў «Песні пра зубра» і чаму гэта гаворыць пра беларускасць Гусоўскага;

  • хто стварыў сучаснае пераасэнсаванне паэмы на жаночы лад;

  • якую ролю адыграла Бона Сфорца ў выданні «Песні пра зубра», ці чаму Гусоўскі зрабіў празаічнае прысвячэнне каралеве;

  • як паўставалі беларускія пераклады твора і які з іх найбольш дакладны. 

Вось некалькі думак з відэа:

Вось жа Вітаўт — вялікі змагар з карупцыяй, а сённяшнім марыянеткам у паскудным дзействе «иногда не до законов» хай будзе навукай і прыкладам. Кожнаму вінаватаму абавязкова раней ці пазней давядзецца адказаць перад законам. Без жорсткасцяў позняга Сярэднявечча, без скур і вучаных ваўкарэзаў, але з усімі працэдурамі Гаагскага трыбунала паводле стандартаў XXI стагоддзя. 

Папа зацікаўліваецца і хоча ведаць пра ліцвінскага зубра нашмат болей. Эразму Вітэліусу толькі гэта і трэба. Можа быць, папская цікавасць да беларускай лясной экзотыкі паслужыць навядзенню дыпламатычных мастоў, і Мікола Гусоўскі атрымлівае самую важную ў жыцці замову: напісаць паэму даслоўна «пра выгляд зубра, пра яго дзікасць і пра паляванне на яго». 

Некалькі звёнаў старанна закуты ў адзін паслядоўны мастацкі ланцуг: вобраз справядлівага ўладара Вітаўта, вобраз стрыманага што да гневу зубра, які ніколі не нападзе на чалавека, не справакаваны смяротнай небяспекай ці неабходнасцю бараніць сваю сям'ю, ну, і сам вобраз нашай зямлі і нашага народа — міралюбнага з аднаго боку, але загартаванага ў паляваннях і цалкам здольнага даць адлуп ворагу, асабліва калі падтрымаюць заходнія браты. Вось жа калі заходнія краіны не ўвайшлі ў альянс супраць усходняй небяспекі, у гэтым не віна Міколы Гусоўскага. Ён сваёй паэмай зрабіў усё, што ад яго залежала. 

Захоўваем у сабе нашых беларускіх герояў, адданых роднай краіне, глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі.

Глядзіце таксама:

Ваўкі, улада і людзі: балотная казка Евы Вежнавец. Новае ВІДЭА на ютуб-канале Андрэя Хадановіча

Рыгор Барадулін: вялікая спадчына вялікага беларуса. Новае ВІДЭА на ютуб-канале Андрэя Хадановіча
Дон Жуан — салодкагалосы спакуснік ці цынічны монстр? Новае ВІДЭА на ютуб-канале Андрэя Хадановіча
Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1