Святлана Ціханоўская. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Святлана Ціханоўская. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

«Лукашэнка парушыў Канстытуцыю, калі ў 1990-х фактычна знішчыў падзел уладаў і зрабіў сябе аднаасобным кіраўніком. Ён парушыў Канстытуцыю, калі абʼявіў вайну грамадзянскай супольнасці, зачысціў партыі, забраў свабоду слова ў тэлебачання, а потым знішчыў незалежныя медыя. Ён парушыў Канстытуцыю, калі сфальсіфікаваў выбары і дазволіў Пуціну весці варварскую вайну супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі», — напісала Ціханоўская.

Паводле яе, Лукашэнка парушаў Канстытуцыю кожны раз, калі ішоў супраць волі народа і саджаў людзей у турму па палітычных прычынах.

«Год таму ён чарговы раз пайшоў супраць фундаментальнага патрабавання народа і парушыў Канстытуцыю, пазбавіўшы Беларусь нейтральнага і бязʼядзернага статусу. І цяпер мы бачым, для чаго — каб дагадзіць Пуціну і ягоным планам размяшчэння ядзернай зброі.

Лукашэнка і да гэтага ўцягваў Беларусь у вайну крок за крокам. Зараз праз яго ў Беларусі будзе не проста стратэгічны вайсковы абʼект чужой краіны. Цяпер Лукашэнка і Пуцін зрабілі з Беларусі цэль для ўдару. Гэта прамая пагроза жыццю і бяспецы больш чым дзевяці мільёнам чалавек. Прыкрываючыся мірам і сяброўствам, Лукашэнка стварае небяспеку для ўсяго народа Беларусі.

Прапаганда можа як заўгодна тлумачыць тое, што адбываецца. Але сутнасць простая: 27 гадоў у Беларусі не было ядзернай зброі, а зараз яна вернецца. Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, адкідаюць нас на тры дзесяцігоддзі назад. Якая яшчэ нагода патрэбная, каб будаваць новую сістэму бяспекі рэгіёна?» — піша Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі — Данілаў

Сахашчык: Мы павінны нешта зрабіць, каб расійскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна

Пентагон: Няма ніякіх прыкмет, што РФ плануе прымяніць ядзерную зброю

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2