«У надыходзячы нядзельны дзень, 26 сакавіка, на чацвёрты тыдзень Вялікага посту ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы пасля заканчэння Боскай Літургіі здзейсніць малебен з чытаннем канону малебнага да Прасвятой Багародзіцы, які спяваецца ва ўсякім смутку душэўным і абстаянні з дадаваннем асаблівых малітоўных прашэнняў на екценні аб міры ўсяго свету і аб гнаных дзецях Царквы Хрыстовай на ўкраінскай зямлі, якія дадаюцца да гэтага ліста», — прадпісаў сваім падначаленым Веніямін.

«Хрысціянская візія» звярнула ўвагу на тое, што ў згаданым дадатку да гэтага прадпісання ўтрымліваецца вядомая ў акультных колах так званая «малітва затрымання», кантэкстуалізаваная пад Украіну.

Поўны тэкст «малітвы затрымання» можна знайсці на розных акультных сайтах. Яе ў 1848 годзе нібыта напісаў невядомы нікому старац Пансофій Афонскі, які ўвогуле згадваецца ў гісторыі толькі ў сувязі з гэтай «малітвай затрымання» або «малітвай ад нячыстай сілы».

Гэтая малітва змяшчаецца ў зборніку розных стылізаваных пад праваслаўныя заклёнаў, замоў, магічных загавораў «Малітоўны шчыт праваслаўнага хрысціяніна».

Вось як гэтую малітву каментуе духоўнік і выкладчык Саратаўскай праваслаўнай духоўнай семінарыі протаіерэй Уладзімір Пархоменка:

«Уся малітва прасякнутая духам вядзьмарства. Гэта відаць ужо з тлумачэння, якое знаходзіцца перад самай малітвай затрымання: «Сіла гэтых малітваў ва ўтоенасці ад слыху і позірку людскога, у тайнадзействе яе». Падобныя рэкамендацыі якраз уласцівыя вядзьмарскім абрадам, а ніяк не праваслаўнай малітве…»

Нават на акультных сайтах, як адзначае «Хрысціянская візія», да гэтай малітвы звычайна прыпісваюць дысклеймер:

«Увага! Малітва затрымання лічыцца страшнай і небяспечнай, яна парушае некаторыя з біблейскіх правілаў. Таму звяртацца да яе прачытання варта толькі ў самых крайніх выпадках». 

Такімі крайнімі выпадкамі, напрыклад, лічацца наяўнасць у доме «барабашак» або «вянок бясшлюбнасці». «Але няўжо «барабашкі» завяліся ў Кіева-Пячэрскай лаўры», — іранізуе «Хрысціянская візія».

Чытайце таксама:

УПЦ Маскоўскага патрыярхату адмаўляецца сыходзіць з Кіева-Пячэрскай лаўры

УПЦ Маскоўскага патрыярхату да канца сакавіка мусіць пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру

Клас
4
Панылы сорам
38
Ха-ха
24
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
17