Фота ілюстрацыйнае
Дырэктар камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч кажа, што «ўсе гэтыя новыя стравы вельмі спадабаліся дзецям».
«Аднак упор мы робім не толькі на ўключэнне новых страў, але і на магчымасць выбару, каб штодня вучань мог аддаць перавагу аднаму з некалькіх варыянтаў комплексаў», — сказала Лукашэвіч. У будучыні ж мяркуецца даваць на выбар тры абедзенныя комплексы.
Паведамляецца, што апраўдалася ўключэнне ў меню прыпушчанай гародніны. На полуднік дзецям давалі зярнёны тварог з рознымі напаўняльнікамі, таксама ім падабаюцца фасоля ў таматным соусе і макароны.
Чытайце таксама:
«Рыбу любіце?» Дзеці расказалі Раману Галоўчанку, што яны любяць у школьным харчаванні ВІДЭА
Эксперымент па рэарганізацыі школьнага харчавання падоўжаць да канца навучальнага года





