Мінск будзе падзелены на некалькі частак у залежнасці ад інтэнсіўнасці руху пешаходаў і транспарту. У зонах абмежавання на самакатах можна будзе ездзіць з хуткасцю да 15-20 км/г, у астатніх частках горада — да 25 км/г.

Па словах намесніка начальніка сталічнай ДАІ Дзяніса Лівановіча, кантраляваць і абмяжоўваць хуткасць будзе спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое ўкараняць пракатныя арганізацыі.

Акрамя таго, у горадзе будуць дакладна вызначаныя месцы для паркоўкі самакатаў, а таксама ўмовы і шчыльнасць іх размяшчэння. Мяркуецца, што спецыяльнае праграмнае забяспячэнне дасць магчымасць завяршыць паездку толькі ў спецыяльна адведзеным месцы.

Пасля заканчэння пракатнага сезона, кажуць у гарадской ДАІ, вынікі адправяць у рэспубліканскія дзяржорганы для карэкціроўкі заканадаўства.

Згодна з правіламі дарожнага руху, якія запрацавалі восенню мінулага года, хуткасць электрасамакатаў не павінна перавышаць 25 км/г. З прапановай увесці больш жорсткія абмежаванні для Мінска ДАІ выступіла летась.

Чытайце таксама:

Пракат электрасамакатаў не такі экалагічны, як можа здавацца

Самыя хуткія ў свеце чаравікі абяцаюць павялічыць хуткасць вашай хады на 250%

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2