Права на бясплатны праезд грамадскім транспартам Мінска атрымаюць навучэнцы першых і другіх курсаў дзённай формы навучання ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Раней ездзіць бясплатна маглі толькі тыя навучэнцы, якія жылі і вучыліся ў Мінску. Новае ж правіла распаўсюджваецца і на тых, хто жыве або зарэгістраваны ў Мінску, аднак вучыцца ў навучальных установах Мінскага раёна: такіх набіраецца каля сотні. Зараз яны таксама змогуць бясплатна ездзіць на вучобу.
Рашэнне ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Чытайце таксама:
Мінскае метро акупляецца толькі на 46% — Мінтранс
Каля плошчы Бангалор у Мінску хутка пачнуць будаваць метро
Метрапалітэн закупіць сем новых цягнікоў «Масква» для трэцяй лініі






а ваенным пенсиянеркам ильготы будуць? кали будуць, то кали?