Яўген Архірэеў
Начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінску прызначаны Яўген Архірэеў, а пасаду начальніка ўпраўлення па Магілёўскай вобласці зойме Уладзімір Шышко.
Новы начальнік УСК па Мінску Яўген Архірэеў раней быў начальнікам Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта. Службу ён пачынаў у 1998 годзе, за сваю кар'еру раскрыў больш за 1000 крымінальных спраў. У тым ліку моцна шчыраваў і ў галіне палітычнага пераследу.
Раней галоўным сталічным следчым быў Сяргей Паско. У лютым яго звольнілі са службы ў запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Чытайце таксама:





