Фота: signmyrocket.com
Фінляндыя разам са Швецыяй падала заяўку на ўступленне ў НАТА неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.
Для таго каб новыя краіны прынялі ў НАТА, патрабуецца згода ўсіх 30 дзяржаў, якія ўваходзяць у альянс. Пакуль заяўку Швецыі і Фінляндыі не ўхвалілі толькі Венгрыя і Турцыя.
Улады Турцыі заявілі, што будуць разглядаць толькі заяўку Фінляндыі, паколькі Швецыя не выканала высунутыя ўмовы — не перадала 120 чалавек, абвінавачаных у Турцыі ў тэрарызме.





