Кадр з відэа

 Кадр з відэа

«Я не ведаю ніводнай іншай арміі ў свеце, якой-небудзь іншай авіяцыі, якая б узнагароджвала пілота за тое, што ён урэзаўся ў беспілотнік. Калі гэта адвага, то, відаць, у іх іншае разуменне», — адзначыў ён.

Прадстаўнік Белага дома назваў такую ​​ўзнагароду глупствам. «Мы не ведаем, спрабаваў гэты пілот збіць беспілотнік наўмысна ці не, але ён гэта зрабіў, і відэадоказы былі даволі пераканаўчымі», — сказаў Кірбі.

Ён нагадаў, што ў ЗША пілотаў не заахвочваюць уразацца ў якія-небудзь перашкоды.

«Я не разумею, чаму яны прысудзілі ўзнагароду за адвагу лётчыку, які, у найгоршым выпадку, зламысна падвяргаў сябе і амерыканскую ўласнасць вялікай рызыцы, а ў найлепшым — проста ідыёт», — дадаў прадстаўнік адміністрацыі Байдэна.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу 22 сакавіка ўзнагародзіў ордэнамі Мужнасці лётчыкаў самалётаў Су-27, якія, па версіі РФ, перашкодзілі дрону MQ-9 парушыць «межы раёна часовага рэжыму выкарыстання паветранай прасторы», усталяванага пасля пачатку вайны.

Чытайце таксама:

Над Чорным морам расіяне збілі амерыканскі дрон

ЗША зрабілі захады, каб збіты беспілотнік не трапіў у чужыя рукі

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
28
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1