Аляксандра Манцэвіча затрымалі падчас хвалі ператрусаў у рэгіянальных медыя 15 сакавіка. З таго часу ён застаецца за кратамі. Цяпер Аляксандра перавядуць у следчы ізалятар.

Аляксандру Манцэвічу — 64 гады, ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы. «Рэгіянальная газета» да разгрому была вядучым незалежным медыя Маладзечна і рэгіёна.

Двое другіх затрыманых у той дзень прадстаўнікоў медыя — галоўны рэдактар «Інфа-кур’ера» (Слуцк) Сяргей Станкевіч і яго намеснік Алег Рубчэня — працягваюць адбываць 15-суткавыя арышты за нібыта непадпарадкаванне міліцыі.

Па падліках Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі ў Беларусі цяпер 36 прадстаўнікоў медыя.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5