Фота: lrmuitine.lt

Фота: lrmuitine.lt

Візуальны агляд машыны паказаў, што ў задняй частцы паўпрычэпа і ў глыбіні фуры складзеныя паліўныя брыкеты выглядалі аднолькава. Усё было шчыльна абгорнута ўпаковачнай плёнкай.

Калі мытнікі праверылі грузавік з дапамогай сістэмы рэнтгенаўскага кантролю, то аказалася, што тарфяное паліва знаходзілася ўсяго ў чатырох паддонах у задняй частцы паўпрычэпа. Большую ж частку грузу складалі спакаваныя скрынкі кантрабандных цыгарэт.

Паводле папярэдніх звестак, у паўпрычэпе было выяўлена каля 2 тысяч скрынак з прыкладна 1 млн пачкаў тонкіх беларускіх цыгарэт. Кошт цыгарэт з падаткамі, якія павінны быць выплачаныя, складае 3,96 мільёна еўра.

Як паведамляе літоўская мытня, гэта самая буйная партыя нелегальных цыгарэт, канфіскаваных адначасова за апошнія гады. Мытнай крымінальнай службай Літвы пачата дасудовае расследаванне па факце кантрабанды.

Беларус, які кіраваў грузавіком, а таксама грамадзянін Украіны, які ехаў з ім на пасажырскім сядзенні, былі затрыманыя. У нядзелю, 19 сакавіка, па рашэнні Каўнаскага раённага суда абодва арыштаваныя на два месяцы.

Чытайце таксама:

Латвійскія памежнікі вылавілі ў Дзвіне кантрабандныя беларускія цыгарэты. 150 тысяч штук

Польскія памежнікі разграмілі найбуйнейшую ў гісторыі групу, якая займалася кантрабандай цыгарэт

У Літве затрымалі вельмі буйную партыю беларускіх кантрабандных цыгарэт

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
9